Прашу прабачэння, што не пішу ўкраінскай мовай, бо я не ведаю правапісу, а мой слоўнікавы запас занадта маленькі.
Беларуская вікі супольнасці, на жаль, была выдалена, бо на партале амаль не было ніякай актыўнасці. Беларуская мова надзвычай непапулярная ў Беларусі, таму яе мала хто выкарыстоўвае пры пошуку ў гугле. І мала хто наведвае сайты на ёй. А фэндам любіць выдаляць малаактыўныя праекты, вось маю і яшчэ некалькі беларускамоўных вікі і зачынілі. Іх і так было не так многа. Потым фэндам яшчэ больш "дапамог" сітуацыі, калі выдаліў беларускі інтэрфейс (лакалізацыю) і не дазволіў ствараць новыя вікі на партале.
Я прыходзіў на цэнтральную вікі некалькі разоў, і там заўсёды было ноль рэдагаванняў. Я рабіў некалькі правак і зыходзіў, бо няма сэнсу трымаць на адным сабе непатрэбны людзям партал. Да таго ж галоўная старонка была разбурана і абаронена, даведка не абнаўлялася. Адмінаў не было. І ўвогуле на вікі было каля дзесяці артыкулаў. Нарэшце і яе ўдалілі. Можна сказаць, что партал вымер, і будучыні ў яго ўжо няма. Будзьце ўважлівы, каб такое ж не зрабілі і з вашым парталам.